“Ты - боль, паэзія.
Ты - быль …”
(факультатыўныя занятакі ў 11 класе
па тэме “Зваротак. Знакі прыпынку пры зваротку”)
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Тарасевіч Вячаслаў Леанідавіч
“Ты - боль, паэзія. Ты - быль …”
(факультатыўныя занятакі ў 11 класе)
Тэма: Зваротак. Знакі прыпынку пры зваротку.
Мэта: удасканальваць навыкі ўжывання зваротка ў сказе, уменне ставіць адпаведныя знакі прыпынку пры ім.
Задачы: выпрацоўваць уменні вызначаць сказы са звароткамі, характарызаваць звароткі паводле спосабу выражэння, структуры (развітыя ці неразвітыя), ужывання (адзіночныя ці аднародныя);
правільна інтанаваць і ставіць знакі прыпынку, дапамагчы школьнікам выпрацаваць уменне правільна карыстацца звароткам у маўленні;
навучыць з дапамогай зваротка выражаць свае адносіны да суразмоўцы, а таксама выпрацоўваць уменне выяўляць у характары зваротка адносіны да сябе як адрасата вуснага ці пісьмовага выказвання;
працягваць фарміраваць чытацкія якасці вучняў, неабходныя для паўнавартаснага ўспрымання лірыкі: эмацыянальную чуласць, вобразнае, асацыятыўнае мысленне, эстэтычную рэакцыю на мастацкае слова;
стварыць умовы для духоўнага ўзбагачэння, фарміравання самасвядомасці і маральнага самавызначэння вучняў.
Абсталяванне: выстава кніг беларускіх паэтаў; партрэты вядомых беларускіх паэтаў; плакат з эпіграфам да тэмы заняткаў; карткі з вершаванымі тэкстамі; карткі з індывідуальнымі заданнямі; апорная схема-табліца; беларуска-рускі слоўнік; тлумачальны слоўнік беларускай мовы.
Літаратура: Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10-11 кл.: вучэб.-метад. Комплекс / Г. М. Валочка. В. У. Зелянко, І. Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010. – 286 с.
- Малажай, Г.М. Беларуская мова: дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій /
Г.М. Малажай. – Мінск, 1999;
- Бадзевіч, З.І. 50 асноўных правілаў беларускай пунктуацыі / З.І. Бадзевіч,
І.М. Саматыя. – Мінск, 2000;
- Беларуская мова ў табліцах і схемах: Вучэб. дапам. для вучняў ст. кл. сярэдн. шк./Г. М. Валочка, Я. М. Лаўрэль, В. П. Красней і інш. – Мн.: “Паліграфмаркет”, 2002. – 188с.;
- Семнаццаць песень: Зборнік паэзіі. /Скл. І. Д. Сіпакоў, мастак У. М. Жук. – Мн.: БелЭн, 1997. – 480 с.: іл – (Школьная бібліятэка).
«Серебряный век» русской поэзии: Для ст. шк. возраста /Сост. А. В. Новиков; Худож. Д. Е. Дивин. – Мн.: Універсітэцкае, 1997. – 335 с. – (Школьная библиотека).