Медыя-ўрок Радзіма - як матуліна цяпло

Радзіма – як матуліна цяпло...”

        Абагульняльны медыя - ўрок беларускай мовы ў 7 класе па тэме “Дзеепрыметнік”

Мэта:паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў пра дзеепрыметнік  як асобую форму дзеяслова .

Задачы:замацоўваць уменне знаходзіць дзеепрыметнікі і вызначаць іх граматычныя прыметы, правільна ўтвараць і ўжываць дзеепрыметнікі, выдзяляць дзеепрыметнікавыя звароты на пісьме;  фарміраваць уменне перакладаць тэксты: правільна ўспрымаць змест прачытанага на рускай мове і дакладна перадаваць яго па-беларуску;садзейнічаць фарміраванню ў вучняў умення ствараць тэксы розных тыпаў і на розныя тэмы  з выкарыстаннем дзеепрыметнікаў;

- фарміраваць навыкі самаадукацыі і самакантролю, развіваць у вучняў пазнавальныя і творчыя здольнасці,выпрацоўваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі вучняў;

 - выхоўваць у вучняў духоўныя маральна-эстэтычныя каштоўнасці, высокае пачуццё гуманізму, чалавечнасці, нацыянальнай годнасці, павагі да духоўных святыняў народа.

      -стварыць на ўроку сітуацыю поспеху, задавальнення і радасці,  

     непрымушаных узаемаадносін.

Тып урока: урок абагульнення ведаў, медыя-ўрок з прымяненнем  

           камп’ютарых тэхналогій

          Літаратура: 1) Валочка, Г. М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 7-га кл. 

           агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання  / Г. М. Валочка,

              С. А. Язерская. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

              2) Валочка, Г. М. беларуская мова. 7 клас. Эксперыментальны падручнік для  

              школ з беларускай мовай навучання / Г. М. Валочка, Я. М. Лаўрэль. – Мінск:

              “Адукацыя і выхаванне”, 2000.

              3) Міхайлаў, П. А. Беларуская мова: Дыктанты, пераказы, пераклады: 7-ы кл.:  

              Дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. шк., гімназій, ліцэяў / П. А. Міхайлаў, 

              С. І. Фацеева. – Мн.: “Аверсэв”, 2002.

              4) Тэматычны тэставы кантроль па беларускай мове. 7 клас / Уклад. Е. А.

              Пілончык. – Мазыр: ТАА ВД “Белы Вецер”, 2003.

              5) Краіну родную люблю: зб. паэзіі: для ст. шк. узросту / укладанне: Мікола

              Мінзер. – Мінск. Літаратура і Мастацтва, 2010.

Далей...

Презентацыя. Радзіма - як матуліна цяпло