Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Заслаўская сярэдняя школа №1”
“Ведаю Беларусь”
літаратурна – краязнаўчы турнір для старшакласнікаў
Тарасевіч Вячаслаў Леанідавіч,
настаўнік беларускай мовы і
літаратуры
Заслаўе 2016
“Ведаю Беларусь”
(літаратурна – краязнаўчы турнір)
Мэта: дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.
Абсталяванне: мультымедыйная сістэма для прэзентацыі, картка з тэмамі, нумарамі заданняў і іх коштам для вучня, які дапамагае настаўніку праводзіць гульню, картка з тэмамі, нумарамі заданняў і іх коштам для кожнай каманды, дзе вядучы адзначыць атрыманыя балы.
Ход мерапрыемства:
1 этап
Настаўнік: выразна чытае вершы пад акампанемент фанаграмы.
О Беларусь, мая калыска,
Жыццё маё, прытулак мой!
З гарачаю любоўю нізка
Схіляюся перад табой.
Зямны паклон табе, радзіма,
Тваім палям, тваім лясам,
Тваім заводам з белым дымам,
Тваім гасцінцам і шляхам.
На спелых нівах ураджайных,
Ад краю ў край, ва ўсе канцы,
Махаюць крыламі камбайны,
Спяваюць жнеі і касцы.
(П.Панчанка)
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына –
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая радзіма
Названа светла –
Бе-ла-ру-сь.
(Ю.Свірка )