ЗОЛАК

Мы ўсе розныя, але  мы ўсе разам!

ПАЛАЖЭННЕ

аб школьным літаратурна-творчым аб’яднанні “Золак”

 

 Літаратурна-творчае аб'яднанне «Золак» (далей – Аб’яднанне) ёсць добраахвотнае аб'яднанне, створанае пры дзяржаўнай установе адукацыі “Заслаўская сярэдняя школа №1” з мэтай развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў.

 

Асноўныя мэты Аб'яднання

1. Развіццё ўсебакова развітай асобы навучэнца ў працэсе дадатковай адукацыі, пазакласнай і пазашкольнай работы.

2. Развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў; прыцягненне іх да ўдзелу ў творчых конкурсах, праектах, форумах.

3. Выхаванне любові да роднай мовы і роднай культуры.

 

Задачы

  1. Арганізацыя творчай дзейнасці навучэнцаў.

2. Інтэграцыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці, правядзенне творчых мерапрыемстваў розных формаў.

3. Знаёмства з культурай і мастацтвам беларускага народа, роднага краю.

4. Выяўленне і аб'яднанне аматараў паэзіі і прозы, чытальнікаў, юных паэтаў і празаікаў і садзейнічанне працэсу іх творчага развіцця.

5.Стварэнне ўмоў для правядзення вольнага часу і зносін моладзі, папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў.

6. Выпрацоўка норм культурных зносін падлеткаў паміж сабой.

 

Члены Аб'яднання. Іх правы і абавязкі

1.Членамі Аб'яднання могуць стаць вучні ўстановы адукацыі, якія прызнаюць палажэнне аб Аб'яднанні i выконваюць яго патрабаванні.

2.Члены Аб'яднання маюць права наведваць усе заняткі, запрашаць сяброў, прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, уносіць свае прапановы і арганізоўваць гутаркі, віктарыны і г.д.

3. Члены аб'яднання абавязаны: актыўна ўдзельнічаць у прапагандзе мэтаў і задач Аб'яднання, аказваць дапамогу іншым членам, выконваць дысцыпліну, удзельнічаць у рабоце Аб'яднання.

 

Формы работы Аб'яднання:

  • тэарэтычныя заняткі;
  • практычныя заняткі;
  • вывучэння і абмеркавання мастацкіх і паэтычных твораў
  • удзел у грамадскіх мерапрыемствах;
  • выставы творчых і даследчых работ навучэнцаў;
  • творчыя вечары;
  • знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменнікаў і паэтаў;
  • творчыя і даследчыя работы;
  • літаратурныя гульні, віктарыны, КВНы;
  • літаратурна-музычныя вечары;
  • паэтычныяфестывалі;  
  • майстар-класы вядомых паэтаў;
  • выступленні членаў Аб'яднання ваўстановах адукацыі;
  • творчыя семінары з маладымі аўтарамі;
  • урокі літаратурнага майстэрства;
  • сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі, крытыкамі і літаратуразнаўцамі;заняткі па літаратурнаму майстэрству;
  • абмеркаванне ўласных тэкстаў;
  • вывучэнне асноў пабудовы тэксту і засваенне розных літаратурных прыёмаў.

 

У працэсе работы ў Аб’яднанні падлеткі навучацца:

- бачыць цудоўнае ў навакольным свеце,

- больш поўна даведаюцца пра жыццё і творчасць паэтаў і пісьменнікаў,

- набудуць навыкі выразнага чытання,

- асвояць асновы вершаскладання,

- навучацца эстэтычна афармляць паведамленні, літаратурныя бюлетэні,

- навучацца самастойна здабываць неабходную інфармацыю,

- навучацца складаць праекты і сцэнарыі.

 

Парадак працы

Членамі Аб’яднання сумесна з куратарам і кіраўніком, распрацоўваецца план работы на навучальны год, які даводзіцца да ведама ўсіх удзельнікаў і зацікаўленых асоб.

План работы будуецца на аснове плана работы ДУА “Заслаўская сярэдняя школа №1”, школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры.

Аб’яднанне праводзіць мерапрыемствы розных формаў, тэматычнага і агульнага характару (літаратурныя гасцёўні, творчыя конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі і інш.) у навучальных і культурна-асветніцкіх мэтах.

Аб’яднанне можа арганізоўваць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама творчасці членаў Аб’яднання, прымаць удзел у творчых мерапрыемствах рознага прафесійнага ўзроўню.

Інфармацыя аб маючых адбыцца творчых мерапрыемствах як у Аб’яднанні, так і за яго межамі размяшчаецца на сайце ДУА “Заслаўская сярэдняя школа №1”

Пасяджэнні Аб’яднання  праводзяцца адзін раз у чвэрць ці часцей – па вуснай дамоўленасці членаў Аб’яднання.

 

 

Парадак уступлення ў Аб’яднанне

Членамі Аб’яднання могуць быць вучні 5 – 11 класаў установы адукацыі, якія спрабуюць свае сілы ў літаратурнай творчасці або якія цікавяцца паэзіяй і прозай, а таксама педагагічныя работнікі і школьны бібліятэкар.

Для ўступлення ў Аб’яднанне неабходна запоўніць картку рэгістрацыі членаў літаратурна-творчага аб’яднання “Золак”.

 

Органы кіравання Аб’яднаннем

Куратарам Аб’яднання з'яўляецца адзін з настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ці рускай мовы і літаратуры

У задачу куратара ўваходзіць:

• арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння Аб’яднання са школьным метадычным аб’яднаннем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры,  са школьнай бібліятэкай;

• каардынацыя дзейнасці Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;

• ажыццяўленне рэгулярнай вучэбна-выхаваўчай і творчай працы з членамі Аб’яднання на аснове зацверджанага плана;

• падрыхтоўка членаў Аб’яднання да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах розных узроўняў (конкурсах, фестывалях, аглядах, сустрэчах);

• распрацоўка плана работы Аб’яднання і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з Кіраўніком;

• падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання сумесна з Кіраўніком;

• іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.

Агульнае кіраўніцтва Аб’яднаннем ажыццяўляе Кіраўнік, з'яўляецца адзін з настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ці рускай мовы і літаратуры

У функцыі Кіраўніка ўваходзіць:

• кіраванне стратэгіяй развіцця Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;

• каардынацыя працэсу ўступлення новых членаў і выключэнні са складу Аб’яднання;

• распрацоўка плана работы Клуба і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з куратарам і метадычным аб’яднаннем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры;

• падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання;

• іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.

 

Правы і абавязкі членаў Аб’яднання

Члены Аб’яднання маюць права:

• прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Аб’яднаннем;

• ўдзельнічаць у падрыхтоўцы рашэнняў па ўсіх пытаннях дзейнасці Аб’яднання;

• атрымліваць інфармацыю па розных аспектах дзейнасці Аб’яднання;

• выйсці са складу Аб’яднання шляхам падачы вуснай ці пісьмовай заявы;

• ўносіць творчыя прапановы для разгляду на пасяджэннях Аб’яднання  і ўдзельнічаць у іх рэалізацыі;

• ўдзельнічаць у распрацоўцы і абмеркаванні плана работы Аб’яднання на год;

• мець уласнае меркаванне, публічна яго агучваць і абараняць сваю пазіцыю;

• свабодна выбіраць формы і спосабы рэалізацыі творчага патэнцыялу;

• шукаць новыя формы творчага самавыяўлення і выносіць плён сваёй творчасці на абмеркаванне членаў Аб’яднання;

• бесперашкодна адклікацца пра творчасць астатніх членаў Аб’яднання, абмяркоўваць творчасць іншых членаў Аб’яднання на пасяджэннях;

• выступаць з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях Аб’яднання;

• публікаваць свае творы і прымаць удзел у выданні літаратурных альманахаў, калектыўных і індывідуальных зборнікаў;

• павышаць ўзровень паэтычнага майстэрства шляхам вывучэння тэорыі вершаскладання і ўдзелу ў майстар-класах;

• члены Аб’яднання маюць паміж сабой роўныя правы.

Члены Аб’яднання абавязаны:

• ажыццяўляць сваю творчую дзейнасць у адпаведнасці з гэтым Палажэннем;

• імкнуцца да творчага росту;

• не выкарыстоўваць дзейнасць Аб’яднання ў карыслівых мэтах;

• строга выконваць аўтарскія правы іншых членаў Аб’яднання;

• актыўна ўдзельнічаць у ажыццяўленні задач, якія стаяць перад Аб’яднаннем;

• рэгулярна наведваць пасяджэнні Аб’яднання;

• выконваць рашэнні, прынятыя на пасяджэннях Аб’яднання;

• выконваць існуючыя правілы і традыцыі Аб’яднання;

• беражліва адносіцца да гісторыі Аб’яднання;

• паважліва ставіцца да ўсіх членаў Аб’яднання.

 

Дакументацыя Аб’яднання

• Палажэнне аб літаратурна-творчым аб’яднанні “Золак”

• План работы Аб’яднання на год.

• Штогадовыя справаздачы аб выкананай працы.

  • Праграмы правядзення пасяджэнняў Аб’яднання.

• Карткі рэгістрацыі членаў Аб’яднання.

• Журнал уліку мерапрыемстваў.