Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па-беларуску здольны ¬кожны. З гэтай нагоды ў нашай установе адукацыі прайшоў шэраг мерапрыемстваў,прысвечаных гэтаму святу:

Акцыя “Гавары са мной па-беларуску!”
Флэшмоб “З Днем роднай мовы”
Мікс-пляцоўка “Любі і чытай сваё”
Інтэрактыўная гульня “Слова жывое, гаваркое”
Чытацкі салон “Смак роднай мовы” 
Бліц-рандэву “Нашы настаўнікі: курс на мову”
Беларускія мультфільмы: “Дыснею і не снілася”

Неад’емная частка жыцця чалавека — родная мова. Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.
Шануйце і любіце сваю родную мову.