Тыдзень роднай мовы

22.09.2022

«Мова ‒ гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ».
Іван Мележ

 

Беларуская мова ў Рэспубліцы Беларусь мае статус дзяржаўнай. Мілагучная і такая прыгожая, родная беларуская мова абуджае душу, кранае сэрца. Нездарма кажуць, што галоўны культурны скарб кожнага народа — гэта мова.

З 19.09.2022 па 24.09.2022 у дзяржаўнай установе адукацыі "Заслаўская сярэдняя школа 1" пройдзе «Тыдзень роднай мовы» — тыдзень незвычайны, насычаны падзеямі як адукацыйнай, так і забаўляльнай накіраванасці.

Усім удзельнікам «Тыдня роднай мовы» і аматарам беларускай мовы выказваем пожаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у нашай установе адукацыі , а заўседы і з гонарам усведамляць, што ўсе мы дзеці Беларусі.


Тыдзень роднай мовы

22 верасня 2022 г.

Літаратура як люстэрка мовы

«Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка» (Янка Сіпакоў)(Прэзентацыя)


21 верасня 2022 г.
у дзяржаўнай установе адукацыі "Заслаўская сярэдняя школа 1"
адбылося завочнае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменнікаў "Пуцявінамі роднага слова".

 


20.09.2022
Свая гульня "Фальклор, фальклор - душа народа"

Гастранамічны фэст
"Беларуская кухня"